Home

Рэклама

Наладка
MyName

MIKRAFANK

Posted on 10.08.2009 at 00:00
Месца: Bieraście
Настрой: о!
Грае: Bop - I Found U
Tags: , ,


Bop - Micromix


Tracklist:


01. Tears Of A Lonely Metaphysician
02. Lost In This World
03. Zakoulki Soznaniya
04. Chaosmos
05. Forms, Ideas & Chips
06. Enjoy The Moment
07. Ataraxia
08. Random Thoughts
09. Nothing Makes Any Sense
10. Song About My Dog
11. Clear Your Mind
12. Rovor



MyName

МЭТАФІЗЫКА

Posted on 09.08.2009 at 00:00
Месца: Берасьце
Настрой: бу
Грае: Bop - Tears of a lonely metaphysician
Tags: , ,


"Carkva jo miescam, dzie džentłmeny, što nikoli nie byli na niabiosach, apaviadajuć niebylicy tym, chto nikoli tudy nia trapić." H.Menkien©


"Relihijnyja pierakanańni jość cudoŭnaj nahodaju na čynieńnie ludziom psotaŭ." R.Ołdynhtan©


"Najbolš relihijnyja epochi zaŭždy byli paroju najžachliviejšych złačynstvaŭ." Valter©


"Najbiazhłuździejšym z usich despatyzmaŭ, najprynižalniejšym dla samoje ludzkaje pryrody, najniesuładniešym dy najškodniejšym jo despatyzm śviataroŭ." Valter©


"Zapraŭdnaja mudraść pačynajecca tam, dzie skančajecca bojaź boskaha pakarańnia." A.Džyd©
______________________


1997-1998. Viartańnie dadomu z škołki ź siabrukami. Naviutki mersedes-"amerykaniec". Niejmavierna taŭščezny j vidavočna pjany pop (mienavać jaho śviatarom niejk nie vypadaje) z załatym kryžyščam na ŭvieś trybuch. "Э, малышня, сігарета есть?"


Abličča carkvy ;)

MyName

MUAJ TAJ

Posted on 25.07.2009 at 00:00
Месца: Bieraście
Грае: Krush - Taiyouga Arukagiri
Tags: , ,
RamMuay

Скрайне пасьпяховае ламаньне стэрэатыпаў [рук, ног, сківіцаў ды іншых частак цела]...
Бадай што найэфэктыўнейшая баёвая сыстэма [мне прынамсі надта прыемна меркаваць наймя гэтак] зь невялічкім (што цешыць) дамешкам тайляндзкае аўтэнтыкі* й чысьцюткай адсутнасьцю (што цешыць ня меней) дадатку "до"...



P.S. Вось жа наважыўся ўрэшце на спраўджаньне даўнае мары... :)
_____________________________


* Досыць самавітая цырымонія рытуальнага танцу "Ram Muay" перад пачаткам дзеі ды жывая музыка "Wai Khru", што няўнікна гучыць цягам двубою.
+відэа )

MyName

MUZYČKA

Posted on 25.06.2009 at 00:00
Месца: Bieraście
Настрой: вясна!!!
Грае: Jimmy S - Requiem 4 a Team
Tags: , , ,
Неверагодная рошчына зь сьпідкору, брэйккору, гардкору, эўрапопу, панку й богвед чаго яшчэ, што цяперака безапэляцыйна пануе ў маіх слухаўках...

Jimmy S - Buster Shit

Tracklist:

01 Bang House
02 Buster Shit
03 Fuck Off Angerfist
04 Speedrella
05 Pirat Radioerz
06 Uptreemo
















Jimmy S - Bastard Critters

Tracklist:

01 Smells Like Ecstasy
02 Changez
03 Passion In My Mind
04 Freak Moo
05 Work Coke
06 But Extreme Terror Is Not Gone
07 Bsxne Saturday
08 Satisfunshin
09 Wake Up Mrray
10 Fuck Dunce
11 Green Mushup
12 Mother Flight
13 Requiem For A Team
14 Speedcore Win
15 Monstergarage




MyName

ABY...

Posted on 25.05.2009 at 00:00
Месца: Bieraście
Грае: Seneca as No Purpose - My Angel She Is Scared On Me
Tags: ,
Stewart Home - Mind Invaders

...якавасьць, праўдзіва, ё рэччу гранічна цудоўнаю...
Абыякавасьць дазваляе захоўваць у цэласьці свае дзесяць більёнаў нэўронаў (што, як ведама, не аднаўляюцца). А таксама, што важка, неадбітымі косткі пясьцяў...
Абыякавым быць наагул надта зручна. У транспарце ды ў натоўпе, на працы й на адпачынку ты можаш быць ветлым ды ўсьмешлівым. Абыякавасьць - паратунак сацыяпата...
Нацыянальнасьць? Колер скуры? Мова? Музыка? Вера? Арыентацыя? Пакіньма падзелы зашораным ёлупням! Абыякавасьць = талеранцыя...

P.S. Невялічкая перасьцярога: Абыякавасьць мусіць быць дазаванаю й неўжыванай да блізкіх асобаў. Каб пайстком не дайсьці да каляпсу. Не спаткацца няўзнак з энтрапіяй...

MyName

ХОВАНКІ

Posted on 25.04.2009 at 00:00
Месца: Берасьце
Настрой: błaznavaty
Грае: Kurwastyle Project - Cunnilingus
Tags: ,
Сьцяг АнгельшчыныСьцяг Беларусі



Adkažecie ž mnie, kali łasačka, na pytańniejka, što łučyć moža Biełaruś dy Anhielščynu?

Nie śpiašajmasia adkazvać, šanoŭnyja! Mo’ adkaz nie taki vidavočny? ;)
Upierad ža zirkniecie vočkami ŭ nievialičkaje cytavańniejka dumačak tavaryša Tomi Džonsana z knižački jahamości Džona Kinha "England away"...

"Anhielskim šlacham nasamreč jo seks dy hvałt. Zirniecie ŭ našuju historyju, praz stahodździ tam spres panujuć adno seks iz hvałtam. Kryž Śviatoha Hieorha - heta kroŭ dy sperma..."


Vośža ciapieraka j pryraŭnajma kolery našych štandarčykaŭ...)))

MyName

heLLo!

Posted on 25.03.2009 at 00:00
Месца: Bieraście
ScumWorld ХэLLоў! Чарговы "мэсія" прыйшоў! :) Я не рэлігію, пэўна ж, тут маю наўвеце, але, з майго гледзішча, ажно завельмі паталягічнае ды жудасна ўжо абрыдлае няўцямнае мэсіянісцкае сутво бальшыні маіх суайчыньнікаў. Усе наўсьцяж, віскочучы й пырскаючы сьлінай наўкола, пнуцца нешта адно адному заўсёды давесьці. "Я-рускія", litwin'ы, геі, хрысьціяністы й паганцы, расісты, шавіністы, інтэрнацыяналісты, панславісты, мультылятэралісты й іншыя -істы (напару зь безьліччу -філаў ды -фобаў) абычас мільгацяць уваччу вычварна пярэстым карагодам размаітых догматаў ды аднолькава безальтэрнатыўных думак... Я не зьбіраюся, натуральна, займацца гэтта выкрыцьцём нейкіх хібаў грамадзтва. Не, мне шмат бліжэйшае становішча такога сабе староньняга (мо’ нават іншаплянэтнага) назіральніка, да падзеяў збольшага абыякавага. Папросту сьмешна раз-пораз стаецца ад імкненьня сіх-тых пэрсанажаў падаваць свае меркаваньні за адзінаслушныя й адзінамагчымыя... Загаманіўся я нешта (^_^) Пара спаткі;) Дабранач...

Рэклама

Наладка